~~META: title = Сяргей Грахоўскі — Восень &keywords = хмары, грыбы, лета, поле &abstract = Чытаць верш Сяргея Грахоўскага "Восень" &iftrue = nan ~~ ====== Сяргей Грахоўскі — Восень ====== Адшумела лета\\ Роснымі лугамі,\\ Апусцела поле,\\ Нівы адцвілі.\\ \\ Праплываюць хмары\\ Нізка над стагамі,\\ I ляцяць у вырай\\ З крыкам жураўлі.\\ \\ На рабіне скачуць\\ Шустрыя сініцы,\\ Пад дажджом намоклі\\ Клёны і дубы.\\ \\ Наліліся сокам\\ Спелыя брусніцы,\\ I каля дарогі\\ Выраслі грыбы. ===== Падобныя старонкі ===== * [[творы/сяргей-грахоўскі/сяргей-грахоўскі-прызнанне]] * [[постаці/сяргей-грахоўскі]] * [[творы/сяргей-грахоўскі/сяргей-грахоўскі-чалавеку-патрэбна-не-сл]] * [[творы/сяргей-грахоўскі/сяргей-грахоўскі-стары-млын]] * [[творы/сяргей-грахоўскі/сяргей-грахоўскі-мама]]