~~META: title = Сяргей Грахоўскі — Вечная памяць &keywords = вочы, сказаць, ноччу, Курапаты &abstract = Чытаць верш Сяргея Грахоўскага "Вечная памяць" &iftrue = nan ~~ ====== Сяргей Грахоўскі — Вечная памяць ====== //Сябрам-паэтам// \\ Мы як умелі, так хлусілі\\ Пра новы ўзлёт увышыню\\ I па рэдакцыях насілі\\ Сваю дзяжурную хлусню.\\ \\ Нягоднікам складалі гімны,\\ Зладзеяў славілі ў свой час,\\ А шлях ужо крывава-дымны\\ Быў наканованы для нас.\\ \\ Сурова дом глядзеў пахмуры,\\ I енкі чуліся часцей,\\ A ўверсе маці на скульптуры\\ Пяшчотна гладзіла дзяцей.\\ \\ I нас сяржанты абдымалі,\\ Заткнуўшы кляпамі раты,\\ Наводліў білі і ламалі\\ Суставы, рэбры і хрыбты.\\ \\ I кідалі ізноў за краты,\\ Саджалі голых на калкі,\\ А ноччу везлі ў Курапаты\\ Трэніраваныя стралкі.\\ \\ Тупыя каты толькі ноччу\\ Жыццё укарачалі нам...\\ А як цяпер глядзяць у вочы\\ Яны і дочкам, і сынам?\\ \\ З нас мала хто прыйшоў дадому\\ З бясконцай лютае зімы,\\ I не адзін паэт вядомы\\ Замоўк на трасах Калымы.\\ \\ Ад крыўды я дасюль нямею,\\ Што не гудуць па іх званы\\ I што сказаць пра ўсё не ўмею\\ Так, як сказаць маглі яны.\\ \\ Данос дарэмна нехта строчыць,\\ Каб зноў заткнулі кляпам рот.\\ Не-е! Праўда нам адкрыла вочы\\ I выпрастала ў поўны рост.\\ \\ Звароту больш ужо не будзе\\ У той, даўно пракляты год,\\ Калі людзьмі пастануць людзі,\\ Народам стане наш народ,\\ \\ Калі замучаных мільёнаў,\\ Што толькі вызваліла смерць,\\ На чорным мармуры імёны\\ I ў сэрцах будуць палымнець. ===== Падобныя старонкі ===== * [[ibdc.ped>пімен-панчанка]] * [[слоўнік/паэт]] * [[творы/янка-купала/тэма-паэта-і-паэзіі-ў-творчасці-янкі-куп]] * [[ibdc.ped>мясціны-коласа]] * [[творы/янка-купала/эстэтычныя-погляды-янкі-купалы]]