~~META: title = Сяргей Грахоўскі — Ветразь &keywords = ветразь &abstract = Чытаць верш "Ветразь" Сяргея Грахоўскага &iftrue = nan ~~ ====== Сяргей Грахоўскі — Ветразь ====== У выраі ветразь знікае\\ За хваляй, нібы на спачын,\\ І змора яго не злякае,\\ Не спыніць тугой далячынь.\\ \\ У змроку зіхоткая здрада\\ Завабіць хлуснёй у віры,\\ На золку сканае прынада\\ І кволы прамень на жвіры.\\ \\ Раптоўна згаданыя мроі\\ У карунках пяшчотнай тугі\\ Павольна знікаюць, як строі,\\ У бязважкасці кволай смугі.\\ \\ Знікае ўсхвалёваны ветразь:\\ З кунегаю пільна сачу,\\ Як водар аздобіў паветра,\\ І ў бездані знічкі лічу. ===== Падобныя старонкі ===== * [[творы/сяргей-грахоўскі/сяргей-грахоўскі-стары-млын]] * [[творы/сяргей-грахоўскі/сяргей-грахоўскі-прызнанне]] * [[творы/сяргей-грахоўскі/сяргей-грахоўскі-чалавеку-патрэбна-не-сл]] * [[постаці/сяргей-грахоўскі]] * [[творы/сяргей-грахоўскі/сяргей-грахоўскі-мама]]