~~META: title = Сяргей Грахоўскі — Вераснёвы цвет &keywords = жураўліы, клін, свет &abstract = Чытаць верш Сяргея Грахоўскага "Вераснёвы цвет" &iftrue = nan ~~ ====== Сяргей Грахоўскі — Вераснёвы цвет ====== І верасень яшчэ зялёны,\\ Трава замглёная ледзь-ледзь,\\ Павольна сонечныя клёны\\ Чаканяць золата і медзь.\\ \\ Замоўкла ўсё, як таямніца,\\ І патанула ў цішыню,\\ Гарчанкай позняй дыміцца\\ Іскрынка дальняга агню.\\ \\ У голым полі – анікога,\\ Буяе верасовы цвет,\\ І пасівелая дарога\\ Вядзе кудысьці ў белы свет.\\ \\ Стаю адзін на раздарожжы,\\ Праводжу жураўліны клін,\\ І зачароўвае прыгожы\\ Куст кармазынавых калін.\\ \\ За лістам ліст ляціць на плечы,\\ Запахла водарам раллі…\\ Вясну і новыя сустрэчы\\ І мне прарочаць жураўлі.\\ \\ 2002 ===== Падобныя старонкі ===== * [[творы/сяргей-грахоўскі/сяргей-грахоўскі-стары-млын]] * [[постаці/сяргей-грахоўскі]] * [[творы/сяргей-грахоўскі/сяргей-грахоўскі-мама]] * [[творы/сяргей-грахоўскі/сяргей-грахоўскі-прызнанне]] * [[творы/сяргей-грахоўскі/сяргей-грахоўскі-чалавеку-патрэбна-не-сл]]