Інструменты карыстальніка

Інструменты сайта


творы:сяргей-грахоўскі:сяргей-грахоўскі-верасень

Гэта старая версія дакумента!


Сяргей Грахоўскі — Верасень

І туманныя слівы і яблыкі – вось яны –
На саломе ляжаць у іскрынках расы,
Пахнуць мёдам і верасам сонечнай восені,
I рыпяць па дарогах цяжкія вазы.

Халадком задыміліся травы збуялыя.
З агародаў паўзуць праз платы гарбузы,
Шамаціць на іржэўніку лісце апалае,
І рыпяць па дарогах цяжкія вазы,

Аж здаецца, зямля пацяжэла за верасень,
Падабрэла, прыціхла ў асенняй красе.
Чалавек ёй з маленства да скону даверыўся, –
Пра яе і турботы, і клопаты ўсе.

I яна адарыла пладамі багатымі
Працавітыя рукі шчаслівых людзей.
Чырванеюць рабіны над новымі хатамі,
Спелы верасень з мёдам і хлебам ідзе.

Падобныя старонкі

творы/сяргей-грахоўскі/сяргей-грахоўскі-верасень.1755963869.txt.gz · Апошнія змены: 2025/08/23 15:44 — vedybeadmin

Donate Powered by PHP Valid HTML5 Valid CSS Driven by DokuWiki