~~META: title = Сяргей Грахоўскі — Верасень &keywords = рыпяць, дарогах, вазы, верасень, мёдам, цяжкія &abstract = Чытаць верш Сяргея Грахоўскага "Верасень" &iftrue = nan ~~ ====== Сяргей Грахоўскі — Верасень ====== І туманныя слівы і яблыкі – вось яны –\\ На саломе ляжаць у іскрынках расы,\\ Пахнуць мёдам і верасам сонечнай восені,\\ I рыпяць па дарогах цяжкія вазы.\\ \\ Халадком задыміліся травы збуялыя.\\ З агародаў паўзуць праз платы гарбузы,\\ Шамаціць на іржэўніку лісце апалае,\\ І рыпяць па дарогах цяжкія вазы,\\ \\ Аж здаецца, зямля пацяжэла за верасень,\\ Падабрэла, прыціхла ў асенняй красе.\\ Чалавек ёй з маленства да скону даверыўся, –\\ Пра яе і турботы, і клопаты ўсе.\\ \\ I яна адарыла пладамі багатымі\\ Працавітыя рукі шчаслівых людзей.\\ Чырванеюць рабіны над новымі хатамі,\\ Спелы верасень з мёдам і хлебам ідзе. ===== Падобныя старонкі ===== * [[творы/сяргей-грахоўскі/сяргей-грахоўскі-стары-млын]] * [[постаці/сяргей-грахоўскі]] * [[творы/сяргей-грахоўскі/сяргей-грахоўскі-прызнанне]] * [[творы/сяргей-грахоўскі/сяргей-грахоўскі-мама]] * [[творы/сяргей-грахоўскі/сяргей-грахоўскі-чалавеку-патрэбна-не-сл]]