~~META: title = Сяргей Грахоўскі — Варона без трона &keywords = варона, карона, трон &abstract = Чытаць верш для дзяцей "Варона без трона" Сяргея Грахоўскага &iftrue = nan ~~ ====== Сяргей Грахоўскі — Варона без трона ====== Горка каркала варона:\\ «І ў мяне была карона,\\ Я царыцаю была,\\ Смачна ела і піла,\\ Заняла высокі трон,\\ Мне служыла сто ва-рр-он,\\ Трр-ыста трр-ыццаць варр-анят\\ Дастаўлялі курр-анят\\ На р-рулет і на жарр-кое,\\ І віно цякло рр-акою,\\ А марр-ожанага горр-ы\\ Замярр-залі ў калідорр-ы,\\ Я жыла ў сваім палацы\\ І не думала аб працы.\\ Ды прр-айшло з тае парр-ы\\ РР-оўна трр-ыста трр-ыццадь трр-ы\\ Неспакойныя гады,\\ Як прр-ыбілася сюды,\\ Бо паслухалася галку\\ I лятаю вось на звалку.\\ Тут суседзі і суседкі\\ Ўсе ваююць за аб’едкі,\\ А прр-ажэрр-лівы крр-умкач\\ Не дае дыхнуць, хоць плач.\\ Ён ад прр-агі і ад злосці\\ Выдзірр-ае з горр-ла косці.\\ І малыя крумкачы\\ Так дзяўбуць, хоць гвалт крр-ычы...»\\ \\ Перабіў шчыгол варону:\\ «Дзе ж ты страціла карону?»\\ \\ «Доўгая была марр-ока:\\ Падвяла мяне сарр-ока.\\ Часта я яе карр-ала,\\ Дык яна карр-ону ўкрр-ала,\\ А царр-ыцу без карр-оны\\ Не шануюць больш варр-оны.\\ Прра-ва-рр-оніла ка-рро-ну,\\ І прр-агналі служкі с трр-ону,\\ Занялі мае палацы\\ I са мной не хочуць знацца.\\ Поўна ў іх свае р-р-абоы:\\ Ва-рр-анятам шыюць боты,\\ А галоўны Во-рр-ан муд-рр-ы\\ Вы-рр-абляс доб-рр-а фут-рр-ы,\\ I зімою сам для жонкі\\ Шые цёплые дублёнкі.\\ Усе ца-рр-ьшы і ца-рр-ы\\ Пазляталі да па-рр-ы.\\ Вось і я цяпе-рр без т-рр-она,\\ П-рр-оста чо-рр-ная ва-рр-она». ===== Падобныя старонкі ===== * [[творы/янка-брыль/раман-янкі-брыля-птушкі-і-гнёзды-вобраз-]] * [[творы/янка-брыль/птушкі-i-гнёзды-гнёзды-за-дымам-аповесць]] * [[творы/янка-брыль/увесь-свет-адзін-дом-па-раману-янкі-брыл]] * [[творы/янка-брыль/птушкі-i-гнёзды-сцюдзёны-вырай-аповесць-]] * [[ibdc.ped>птушкі-шчасця]]