Інструменты карыстальніка

Інструменты сайта


творы:сяргей-грахоўскі:сяргей-грахоўскі-ахвяры

Гэта старая версія дакумента!


Сяргей Грахоўскі — Ахвяры

Ахвяры лічым на мільёны
I ўсіх не можам палічыць,
Бо век зламаны і шалёны
Пакуль нічым не залячыць.

Не гояцца старыя раны,
I яшчаркі шукаюць спрат
У чарапах непахаваных
Яшчэ з тае вайны салдат.

А іх дасюль чакаюць маці,
«Без вестак» страчаных сыноў,
Ні месца ім няма на свяце,
Ні пенсіі, ні мірных сноў.

Бязгучна ў апусцелых хатах
Яшчэ жыве нязводны страх
I плач па тых, што ў Курапатах
Закончылі апошні шлях.

О, колькі іх, непахаваных
I не акропленых слязой,
Навекі юных і каханых
Пад мохам і пад дзеразой.

Ніхто ахвяр не злічыць зроду,
З маленства кінуты на звод
Дзяцей тых «ворагаў народа»,
Што так любілі свой народ.

З пустых вачніцаў Курапаты,
Як і даўней, у гэты час
Глядзяць з трывогаю, што каты
Усё яшчэ цікуюць нас.


11 верасня 1990 г.

Падобныя старонкі

  • генадзь-бураўкін/генадзь-бураўкін-курапаты
  • алесь-звонак/алесь-звонак-курапаты
  • максім-танк/максім-танк-курапаты
  • васіль-быкаў/васіль-быкаў-жоўты-пясочак
  • сяргей-грахоўскі/сяргей-грахоўскі-вечная-памяць
творы/сяргей-грахоўскі/сяргей-грахоўскі-ахвяры.1755861098.txt.gz · Апошнія змены: 2025/08/22 11:11 — 127.0.0.1

Donate Powered by PHP Valid HTML5 Valid CSS Driven by DokuWiki