~~META: title = Сяргей Грахоўскі — Ахвяры &keywords = непахаваных, Курапаты &abstract = Чытаць верш Сяргея Грахоўскага "Ахвяры" &iftrue = nan ~~ ====== Сяргей Грахоўскі — Ахвяры ====== Ахвяры лічым на мільёны\\ I ўсіх не можам палічыць,\\ Бо век зламаны і шалёны\\ Пакуль нічым не залячыць.\\ \\ Не гояцца старыя раны,\\ I яшчаркі шукаюць спрат\\ У чарапах непахаваных\\ Яшчэ з тае вайны салдат.\\ \\ А іх дасюль чакаюць маці,\\ «Без вестак» страчаных сыноў,\\ Ні месца ім няма на свяце,\\ Ні пенсіі, ні мірных сноў.\\ \\ Бязгучна ў апусцелых хатах\\ Яшчэ жыве нязводны страх\\ I плач па тых, што ў Курапатах\\ Закончылі апошні шлях.\\ \\ О, колькі іх, непахаваных\\ I не акропленых слязой,\\ Навекі юных і каханых\\ Пад мохам і пад дзеразой.\\ \\ Ніхто ахвяр не злічыць зроду,\\ З маленства кінуты на звод\\ Дзяцей тых «ворагаў народа»,\\ Што так любілі свой народ.\\ \\ З пустых вачніцаў Курапаты,\\ Як і даўней, у гэты час\\ Глядзяць з трывогаю, што каты\\ Усё яшчэ цікуюць нас.\\ \\ \\ 11 верасня 1990 г. ===== Падобныя старонкі ===== * [[творы/генадзь-бураўкін/генадзь-бураўкін-курапаты]] * [[творы/алесь-звонак/алесь-звонак-курапаты]] * [[творы/максім-танк/максім-танк-курапаты]] * [[творы/васіль-быкаў/васіль-быкаў-жоўты-пясочак]] * [[творы/сяргей-грахоўскі/сяргей-грахоўскі-вечная-памяць]]