~~META: title = Творы Станіслава Шушкевіча для дзяцей &keywords = дзяцей, вершы, гусі, шушкевіча, казкі, паэт, лёня, кіпцікаў, зайца, паводзіны, даведалася, гульні, дзеці &abstract = Тэматычная разнастайнасць твораў Станіслава Шушкевіча, якія ўваходзяць у дзіцячае чытанне &iftrue = nan ~~ ====== Творы Станіслава Шушкевіча для дзяцей ====== Творы [[постаці/станіслаў-шушкевіч|Станіслава Шушкевіча]] прыносяць дзецям радасць, выхоўваюць у іх дабрыню, спагадлівасць, любоў да роднай зямлі і мовы. З казкі ён пачаў свой шлях да беларускай дзіцячай літаратуры.\\ Зло, нядобразычлівасць, вераломнасць асуджаюцца ў казцы «**Пра лісу-хітруху і добрых сяброў Мядзведзя, Зайца і Пеўніка**». Гераіня гэтай казкі – лісіца – страшэнна напалохала зайчыка: абяцала, што зловіць яго і будзе біць пугаўём, а потым у хамут зайца запражэ ды будзе на ім поле араць. Пажаліўся заяц мядзведзю. Далучыўся певень да зайца і мядзведзя. Утрох сябры добра правучылі хітруху: засталася ліса без хваста, аднак звычак сваіх яна не кінула, бо бядуе: чым цяпер будзе свае сляды замятаць?\\ Усе літаратурныя казкі Шушкевіча традыцыйна звязаны з народнымі. Ва ўсіх казках і многіх вершах яго дзейнічаюць звяры, птушкі, свойскія жывёлы. Гэтыя літаратурныя героі надзелены рысамі і здольнасцямі людзей. Дзеці міжволі супастаўляюць паводзіны герояў са сваімі, робяць адпаведныя высновы, засвойваюць правілы паводзін, узаемаадносін.\\ Павучальныя і гумарыстычныя вершы:\\ «[[творы/станіслаў-шушкевіч/станіслаў-шушкевіч-непамыцька-хлопчык-ві|**Непамыцька – хлопчык Віцька**]]» нагадвае дражнілку. Хто з дзяцей пажадае быць падобным на Віцьку, які не любіць мыцца?\\ «**Рыгор-экскурсавод**». Герой хвалько Рыгор напрасіўся быць экскурсаводам, абяцаў адказваць на ўсе пытанні. А калі давялося яму пацвердзіць свае веды на справе, дык назваў ліпу асінай, акацыю – крушынай, кедр – ялінай, граб – рабінай.\\ «**Крыкліўцы**». Звернута увага на звычку не класці на месца свае рэчы, не рыхтаваць звечара кніжкі, сшыткі, што спатрэбяцца ў школе. Таму раніцай, калі трэба збірацца ў школу, у кватэры, дзе жывуць Галя і Лёня, падымаецца шум, лямант, беганіна, што здаецца, дом разваліцца, а глухі сусед міжволі бамбёжку ўспомніў.\\ «**Дзе ж той Лёня?**». Станіславам Шушкевічам супрацьпастаўлены паводзіны вучня-першакласніка Лёні і яго сшыткаў, буквара, лінейкі. Лёня, які загуляўся на горцы, вырашыў, што ўрокі зробіць заўтра, а ў ранцы хвалююцца, ажно плачуць аловак, сшыткі-абарванцы, буквар, лінейка шчарбатая.\\ «**Танцавалі ў сшытку кляксы**». У гэтым вершы спалучаецца рэальнае з фантастычным, незвычайным. Гэта добра вядомыя вучням кляксы. Паэт знаёміць дзяцей з Лянотай. Гэта істота хітрушчая, умее падласціцца да дзяцей, прыкінуцца шчырай сяброўкай.\\ Тэме працы паэт надаваў шмат увагі. Уменне школьнікаў спалучаць паспяховую вучобу з выкананнем працоўных абавязкаў.\\ «**Дружны клас**». Толькі тая праца дасць жаданыя вынікі, што выконваецца з зацікаўленасцю, са стараннем і руплівасцю.\\ «[[творы/станіслаў-шушкевіч/станіслаў-шушкевіч-казка-быль-пра-рэпку|Казка-быль пра рэпку]]». Героі верша кінулі зярнятка ў зямлю і чакалі, што з яго вырасце. Не палолі, не палівалі, а калі ўвосень запрасілі на поле бабку і дзедку, каб здзівіць іх сюрпрызам-ураджаем,які давялося шукаць між хвашчу і асоту да сёмага поту, бо вырасла рэпка зусім малою. З таго ўраджаю усе смяяліся.\\ У вершы «[[творы/станіслаў-шушкевіч/станіслаў-шушкевіч-колькі-кіпцікаў-у-кош|Колькі кіпцікаў у кошкі]]» ёсць элементы гульні. Дзяўчынка даведалася колькі кіпцікаў у кошкі, хоць гэта было няпроста, бо Мурка ўпарцілася. Дзяўчынка даведалася пра колькасць кіпцікаў ў кошкі па крывавых драпінках на сваёй руцэ, а іх было 5.\\ У вершы «[[творы/станіслаў-шушкевіч/станіслаў-шушкевіч-гыля-гыля-гусачкі|Гыля, гыля, гусачкі]]» дзецям прапануецца займальная задачка-гульня. Верш развівае ў дзяцей назіральнасць, кемлівасць. У вершы гаворыцца пра зіму. Рэчка пакрываецца лёдам, мерзнуць лапкі гусачак на лёдзе, тупаюць гусі. Калі гусі спыніліся. Дзеці сталі іх лічыць. Усяго 5 гусей. 10 у іх крылаў, а лапак чамусьці 5. Гусі па чарзе грэюць лапкі. Адказ загадкі ёсць: «Хтосьці ў рукі пляснуў з усіх сіл – 10 лапак, як і крыл».\\ Тэма прыроды таксама гучыць у вершах Шушкевіча. Шмат вершаў пра розныя поры года. ([[творы/станіслаў-шушкевіч/станіслаў-шушкевіч-лістапад|Лістапад]], Жнівень, Восень, [[творы/станіслаў-шушкевіч/станіслаў-шушкевіч-зазімак|Зазімак]], Снежны дзед, 12 пасланцаў і інш.). Прырода, звяры, птушкі, дрэвы, кветкі, пчолы у творах надзелены пачуццямі дабрыні. Прыкметы апошняга месяца восені перададзены ў вершы «Лістапад». «Паўзе паволі месяц. У лістападзе сонейка за хмары пайшло адпачываць. Паляцелі гусі клінам, каб у выраі пагрэцца, бо недалёка маразы, завіруха».\\ Творы Станіслава Шушкевіча далучаюць дзяцей да скарбаў роднай мовы. Яны насычаны элементамі гульні, гумарам. Паэт даносіць да дзяцей агульначалавечыя ідэалы дабра, сумленнасці, справядлівасці, спагады. ===== Падобныя старонкі ===== * [[творы/станіслаў-шушкевіч/станіслаў-шушкевіч-камарык]] * [[творы/станіслаў-шушкевіч/станіслаў-шушкевіч-свавольнікі]] * [[творы/станіслаў-шушкевіч/станіслаў-шушкевіч-знатныя-лісічкі]] * [[творы/станіслаў-шушкевіч/станіслаў-шушкевіч-па-лісточку-поўзаў-см]] * [[творы/станіслаў-шушкевіч/станіслаў-шушкевіч-верабейка]]