~~META: title = Станіслаў Шушкевіч — Ідзе ўсюды пагалоска... &keywords = робяць, шумела &abstract = Верш Станіслава Шушкевіча "Ідзе ўсюды пагалоска..." &iftrue = nan ~~ ====== Станіслаў Шушкевіч — Ідзе ўсюды пагалоска... ====== …Ідзе ўсюды пагалоска,\\ што шахцёры Салігорска\\ працавітыя здаўна.\\ Робяць дружна, робяць слаўна,\\ пра іх ведае ўвесь край.\\ \\ Вось застукалі вагоны,\\ эшалон за эшалонам\\ рвуцца з грузам на прастор.\\ Гэта ж тата мой, шахцёр,\\ шмат здабыў калійнай солі,\\ каб шумела збожжа ў полі,\\ каб шумела, нібы гай,\\ каб быў добры ўраджай. ===== Падобныя старонкі ===== * [[творы/станіслаў-шушкевіч/станіслаў-шушкевіч-камарык]] * [[творы/станіслаў-шушкевіч/станіслаў-шушкевіч-верабейка]] * [[творы/станіслаў-шушкевіч/станіслаў-шушкевіч-па-лісточку-поўзаў-см]] * [[творы/станіслаў-шушкевіч/станіслаў-шушкевіч-знатныя-лісічкі]] * [[творы/станіслаў-шушкевіч/станіслаў-шушкевіч-свавольнікі]]