~~META: title = Станіслаў Шушкевіч — Усё зіма заснежыла &keywords = полі, мяцеліца &abstract = Верш Станіслава Шушкевіча "Усё зіма заснежыла" &iftrue = nan ~~ ====== Станіслаў Шушкевіч — Усё зіма заснежыла ====== Белымі сняжынкамі\\ ўся дарожка ўсеяна.\\ Была ў полі рэчанька,\\ ды не стала. Дзе яна?\\ \\ Была ў полі елачка,\\ пышная, зялёная,\\ а яе мяцеліца\\ замяла шалёная.\\ \\ Азярцо празрыстае\\ за сялом свяцілася,\\ посцілка бялюткая\\ на яго звалілася.\\ \\ Усё зіма заснежыла:\\ брамы і штыкеты,\\ кожны куст і дрэвы\\ ў белае адзеты.\\ \\ Ранкам нашу сцежку,\\ што да школы сцелецца,\\ мы ізноў пратопчам.\\ Не мяці, мяцеліца!.. ===== Падобныя старонкі ===== * [[творы/станіслаў-шушкевіч/станіслаў-шушкевіч-па-лісточку-поўзаў-см]] * [[творы/станіслаў-шушкевіч/станіслаў-шушкевіч-свавольнікі]] * [[творы/станіслаў-шушкевіч/станіслаў-шушкевіч-камарык]] * [[творы/станіслаў-шушкевіч/станіслаў-шушкевіч-верабейка]] * [[творы/станіслаў-шушкевіч/станіслаў-шушкевіч-знатныя-лісічкі]]