Інструменты карыстальніка

Інструменты сайта


творы:станіслаў-шушкевіч:станіслаў-шушкевіч-па-лісточку-поўзаў-см

Гэта старая версія дакумента!


Станіслаў Шушкевіч — Па лісточку поўзаў смоўж

I упоперак і ўздоўж
Па лісточку поўзаў смоўж.
След пакінуў мокры, слізкі –
Дзве зялёненькія рыскі.
За ўсю ноч у нашым садзе
Ён ледзь-ледзь прапоўз тры пядзі.
I упоперак і ўздоўж
Па лісточку поўзаў смоўж.
Сам жа думаў, што паўсвету
Ён прапоўз за ночку гэту.

1957

Падобныя старонкі

  • станіслаў-шушкевіч/станіслаў-шушкевіч-знатныя-лісічкі
  • станіслаў-шушкевіч/станіслаў-шушкевіч-свавольнікі
  • станіслаў-шушкевіч/станіслаў-шушкевіч-ягня
  • станіслаў-шушкевіч/станіслаў-шушкевіч-верабейка
  • станіслаў-шушкевіч/станіслаў-шушкевіч-камарык
творы/станіслаў-шушкевіч/станіслаў-шушкевіч-па-лісточку-поўзаў-см.1755861098.txt.gz · Апошнія змены: 2025/08/22 11:11 — 127.0.0.1

Donate Powered by PHP Valid HTML5 Valid CSS Driven by DokuWiki