~~META: title = Станіслаў Шушкевіч — Па лісточку поўзаў смоўж &keywords = смоўж &abstract = Чытаць ерш Станіслава Шушкевіча "Па лісточку поўзаў смоўж" &iftrue = nan ~~ ====== Станіслаў Шушкевіч — Па лісточку поўзаў смоўж ====== I упоперак і ўздоўж\\ Па лісточку поўзаў смоўж.\\ След пакінуў мокры, слізкі –\\ Дзве зялёненькія рыскі.\\ За ўсю ноч у нашым садзе\\ Ён ледзь-ледзь прапоўз тры пядзі.\\ I упоперак і ўздоўж\\ Па лісточку поўзаў смоўж.\\ Сам жа думаў, што паўсвету\\ Ён прапоўз за ночку гэту.\\ \\ 1957 ===== Падобныя старонкі ===== * [[творы/станіслаў-шушкевіч/станіслаў-шушкевіч-знатныя-лісічкі]] * [[творы/станіслаў-шушкевіч/станіслаў-шушкевіч-свавольнікі]] * [[творы/станіслаў-шушкевіч/станіслаў-шушкевіч-ягня]] * [[творы/станіслаў-шушкевіч/станіслаў-шушкевіч-верабейка]] * [[творы/станіслаў-шушкевіч/станіслаў-шушкевіч-камарык]]