~~META: title = Станіслаў Шушкевіч — Пачапіўся павук &keywords = павука, мухі &abstract = Верш Станіслава Шушкевіча "Пачапіўся павук" &iftrue = nan ~~ ====== Станіслаў Шушкевіч — Пачапіўся павук ====== Пачапіўся павук\\ За асінавы сук,\\ Павуцінку снуе\\ Ды наcупіўся, злуе:\\ – Вось я з гэтага матка\\ Мухам хустку буду ткаць,\\ І кашулькі, і сукенкі, –\\ Няхай носяць, як паненкі!\\ Уцякаюць гуртам мухі,\\ Павука не хочуць слухаць,\\ Узняліся, паляцелі,\\ Ажно крылцы затрымцелі. ===== Падобныя старонкі ===== * [[творы/станіслаў-шушкевіч/станіслаў-шушкевіч-па-лісточку-поўзаў-см]] * [[творы/станіслаў-шушкевіч/станіслаў-шушкевіч-знатныя-лісічкі]] * [[творы/станіслаў-шушкевіч/станіслаў-шушкевіч-камарык]] * [[творы/станіслаў-шушкевіч/станіслаў-шушкевіч-свавольнікі]] * [[творы/станіслаў-шушкевіч/станіслаў-шушкевіч-верабейка]]