~~META: title = Станіслаў Шушкевіч — Пайшоў коўзацца каток &keywords = каток, лядок &abstract = Чытаць вершык Станіслава Шушкевіча "Пайшоў коўзацца каток" &iftrue = nan ~~ ====== Станіслаў Шушкевіч — Пайшоў коўзацца каток ====== Пайшоў коўзацца каток\\ На рачулку, на лядок.\\ Як імчаўся, на хаду\\ Праваліўся у ваду.\\ \\ Замачыў ён чаравічкі,\\ І касцюм, і рукавічкі.\\ Нетрывалы быў лядок,\\ Непаслушны быў каток.\\ \\ А яму ж казала маці,\\ Каб лавіў мышэй у хаце,\\ Каб маленькіх калыхаў\\ І на печы цёплай спаў. ===== Падобныя старонкі ===== * [[творы/станіслаў-шушкевіч/станіслаў-шушкевіч-па-лісточку-поўзаў-см]] * [[творы/станіслаў-шушкевіч/станіслаў-шушкевіч-верабейка]] * [[творы/станіслаў-шушкевіч/станіслаў-шушкевіч-камарык]] * [[творы/станіслаў-шушкевіч/станіслаў-шушкевіч-знатныя-лісічкі]] * [[творы/станіслаў-шушкевіч/станіслаў-шушкевіч-свавольнікі]]