~~META: title = Станіслаў Шушкевіч — Павучок-мухаед &keywords = павук, муха &abstract = Чытаць верш "Павучок-мухаед" Станіслава Шушкевіча &iftrue = nan ~~ ====== Станіслаў Шушкевіч — Павучок-мухаед ====== Павучок-мухаед\\ Злавіў муху на абед.\\ Просіць муха павука,\\ Ненажэру-крыжака:\\ \\ – Адпусці, не вяжы,\\ Дай на свеце пажыць!\\ Ой, не рві ты, павук,\\ Маіх тоненькіх рук.\\ Не цягні за касу,\\ Не губі маю красу.\\ I не рэж, не катуй,\\ Весялушку пашкадуй.\\ Дзі-дзі-дзі! Дзі-дзі-дзі!\\ Ад мяне ты адыдзі.\\ \\ Точыць нож павук,\\ Аж сагнуўся ў крук.\\ Муха скокнула –-\\ Вязка лопнула,\\ Аглянуўся мухаед –\\ Паляцеў яго абед.\\ \\ 1957 ===== Падобныя старонкі ===== * [[творы/станіслаў-шушкевіч/станіслаў-шушкевіч-па-лісточку-поўзаў-см]] * [[творы/станіслаў-шушкевіч/станіслаў-шушкевіч-верабейка]] * [[творы/станіслаў-шушкевіч/станіслаў-шушкевіч-знатныя-лісічкі]] * [[творы/станіслаў-шушкевіч/станіслаў-шушкевіч-свавольнікі]] * [[творы/станіслаў-шушкевіч/станіслаў-шушкевіч-камарык]]