Інструменты карыстальніка

Інструменты сайта


творы:станіслаў-шушкевіч:станіслаў-шушкевіч-не-магу-жыць-без-радз

Гэта старая версія дакумента!


Станіслаў Шушкевіч — Не магу жыць без Радзімы

У дуброве, каля рэчкі,
Віснуць сочныя парэчкі,
У пералеску, ля крыніцы,
Ззяюць спелыя суніцы.

І вясной, і цёплым летам
Тут наўкола многа кветак.
Нівы жыта і пшаніцы,
У стаўку вада іскрыцца.

Журавель з вядром, калодзеж…
Дзе ж такое месца знойдзеш?
Ну, куды ж пайсці, падацца,
Па якой прайсці мне кладцы?

Хараство, куды ні глянеш,
Ад світання да змяркання.
І парэчкі – каля рэчкі,
І суніцы – ля крыніцы…

Без цябе жыць немагчыма,
Мая любая Радзіма!

Падобныя старонкі

  • станіслаў-шушкевіч/станіслаў-шушкевіч-камарык
  • станіслаў-шушкевіч/станіслаў-шушкевіч-свавольнікі
  • станіслаў-шушкевіч/станіслаў-шушкевіч-верабейка
  • станіслаў-шушкевіч/станіслаў-шушкевіч-па-лісточку-поўзаў-см
  • станіслаў-шушкевіч/станіслаў-шушкевіч-знатныя-лісічкі
творы/станіслаў-шушкевіч/станіслаў-шушкевіч-не-магу-жыць-без-радз.1755861098.txt.gz · Апошнія змены: 2025/08/22 11:11 — 127.0.0.1

Donate Powered by PHP Valid HTML5 Valid CSS Driven by DokuWiki