~~META: title = Станіслаў Шушкевіч — Не магу жыць без Радзімы &keywords = парэчкі, суніцы, рэчкі &abstract = Чытаць верш Станіслава Шушкевіча "Не магу жыць без Радзімы" &iftrue = nan ~~ ====== Станіслаў Шушкевіч — Не магу жыць без Радзімы ====== У дуброве, каля рэчкі,\\ Віснуць сочныя парэчкі,\\ У пералеску, ля крыніцы,\\ Ззяюць спелыя суніцы.\\ \\ І вясной, і цёплым летам\\ Тут наўкола многа кветак.\\ Нівы жыта і пшаніцы,\\ У стаўку вада іскрыцца.\\ \\ Журавель з вядром, калодзеж…\\ Дзе ж такое месца знойдзеш?\\ Ну, куды ж пайсці, падацца,\\ Па якой прайсці мне кладцы?\\ \\ Хараство, куды ні глянеш,\\ Ад світання да змяркання.\\ І парэчкі – каля рэчкі,\\ І суніцы – ля крыніцы…\\ \\ Без цябе жыць немагчыма,\\ Мая любая Радзіма! ===== Падобныя старонкі ===== * [[творы/станіслаў-шушкевіч/станіслаў-шушкевіч-камарык]] * [[творы/станіслаў-шушкевіч/станіслаў-шушкевіч-свавольнікі]] * [[творы/станіслаў-шушкевіч/станіслаў-шушкевіч-верабейка]] * [[творы/станіслаў-шушкевіч/станіслаў-шушкевіч-па-лісточку-поўзаў-см]] * [[творы/станіслаў-шушкевіч/станіслаў-шушкевіч-знатныя-лісічкі]]