~~META: title = Станіслаў Шушкевіч — Не былі мы у Афрыцы &keywords = Афрыцы, тварыкі, ножкі &abstract = Чытаць верш Станіслава Шушкевіча "Не былі мы у Афрыцы" &iftrue = nan ~~ ====== Станіслаў Шушкевіч — Не былі мы у Афрыцы ====== – Пацямнелі тварыкі,\\ Пацямнелі ножкі...\\ Дзе ж вы загарэлі,\\ Міленькія крошкі?\\ Мо былі вы ў Афрыцы?\\ Можа, ў Інданезіі?\\ Вы адкуль прыехалі?\\ Вы адкуль прывезены?\\ Толькі вочкі сінія,\\ Сінія, глыбокія...\\ Пэўна, вы паўднёвыя,\\ Пэўна, вы далёкія?\\ – Мы жывём у садзіку,\\ Садзіку дзіцячым.\\ Хіба ж там ніколі\\ Нас ніхто не бачыў?\\ Гэта ж наша сонейка\\ Нас ласкава грэла,\\ Загарэлі тварыкі,\\ Пацямнела цела.\\ Не былі мы ў Афрыцы,\\ Не былі і ў Азіі,\\ Вось на гэтым дворыку\\ Бегалі і лазілі.\\ \\ 1957 ===== Падобныя старонкі ===== * [[творы/станіслаў-шушкевіч/станіслаў-шушкевіч-камарык]] * [[творы/станіслаў-шушкевіч/станіслаў-шушкевіч-знатныя-лісічкі]] * [[творы/станіслаў-шушкевіч/станіслаў-шушкевіч-верабейка]] * [[творы/станіслаў-шушкевіч/станіслаў-шушкевіч-па-лісточку-поўзаў-см]] * [[творы/станіслаў-шушкевіч/станіслаў-шушкевіч-свавольнікі]]