~~META: title = Станіслаў Шушкевіч — Непамыцька – хлопчык Віцька &keywords = віцька, брудны, дожджык, гразь &abstract = Верш Станіслава Шушкевіча "Непамыцька – хлопчык Віцька" &iftrue = nan ~~ ====== Станіслаў Шушкевіч — Непамыцька – хлопчык Віцька ====== Гляньце вы на Віцькаў твар.\\ Пэўна, Віцька камінар?\\ Брудны, чорны, закарэлы,\\ Толькі лоб пад шапкай белы.\\ Гэта наш знаёмы Віцька,\\ Брудны хлопчык – непамыцька.\\ \\ Каламаззю-каланіцай\\ Ён запэцкаў нагавіцы,\\ А сарочка ў жоўтай гліне,\\ А на локцях пілавінне.\\ \\ Стаўце Віцьку пад капеж,\\ Гразь з яго не адскрабеш,\\ Хай вада яму абмые\\ Брудны карак, вушы, шыю.\\ \\ Дожджык, дожджык, сыпані!\\ На яго вядром ліні,\\ Каб адстала, адляцела\\ Гразь у хлопчыка ад цела. ===== Падобныя старонкі ===== * [[творы/станіслаў-шушкевіч/станіслаў-шушкевіч-знатныя-лісічкі]] * [[творы/станіслаў-шушкевіч/станіслаў-шушкевіч-свавольнікі]] * [[творы/станіслаў-шушкевіч/станіслаў-шушкевіч-камарык]] * [[творы/станіслаў-шушкевіч/станіслаў-шушкевіч-па-лісточку-поўзаў-см]] * [[творы/станіслаў-шушкевіч/станіслаў-шушкевіч-верабейка]]