~~META: title = Станіслаў Шушкевіч — Мяцеліца &keywords = ракі, белы, відаць, дрэў, поле &abstract = Чытаць верш Станіслава Шушкевіча "Мяцеліца" &iftrue = nan ~~ ====== Станіслаў Шушкевіч — Мяцеліца ====== Нас абвеяла мяцеліца з табой,\\ Закружыў, загуў сняжынак белы рой,\\ Не відаць ні дрэў, ні поля, ні ракі,\\ Закрычалі ў цёмнай далі ашалелыя гракі.\\ \\ Шмат завей мы бачылі, праходзілі з табой,\\ Але сэрца б’ецца, звоніць непакой.\\ Хоць, здаецца, да вясны рукой падаць,\\ Дзе ж пралескі з колерам вачэй тваіх сабраць.\\ \\ Пасмы белыя на скронях серабром,\\ Дахі бразгаюць, грымяць назло, як гром,\\ Не відаць пі дрэў, ні поля, ні ракі,\\ Чую толькі поціск вернае рукі.\\ \\ 1970\\ \\ \\ Крыніца: Шушкевіч С. Выбранае: Вершы / Прадм. Л. Марціновіча. – Мінск: Мастацкая літаратура, 1988. – 414 с. ===== Падобныя старонкі ===== * [[творы/станіслаў-шушкевіч/станіслаў-шушкевіч-свавольнікі]] * [[творы/станіслаў-шушкевіч/станіслаў-шушкевіч-верабейка]] * [[творы/станіслаў-шушкевіч/станіслаў-шушкевіч-па-лісточку-поўзаў-см]] * [[творы/станіслаў-шушкевіч/станіслаў-шушкевіч-камарык]] * [[творы/станіслаў-шушкевіч/станіслаў-шушкевіч-знатныя-лісічкі]]