~~META: title = Станіслаў Шушкевіч — Лясная калыханка &keywords = заснулі, невялікія, спакой, дожджык, ветрык, птушанятам, сыпле &abstract = Верш Станіслава Шушкевіча "Лясная калыханка" &iftrue = nan ~~ ====== Станіслаў Шушкевіч — Лясная калыханка ====== На бярозцы пры гасцінцы\\ Птушаняткі на галінцы.\\ Ну а ветрык, як знарок,\\ Хіліць голлейка набок.\\ \\ Ах ты, ветрыку мой,\\ Птушаняткам дай спакой!\\ Люлі-люлі! Люлі-люлі!\\ Невялікія заснулі.\\ \\ Лісце, збожжа, кветкі, травы\\ Кропіць дожджык неласкавы.\\ Сыпле, сыпле ад паўдня,\\ Мочыць бедных птушанят.\\ \\ Ах ты, дожджыку мой,\\ Птушанятам дай спакой!\\ Невялікія заснулі.\\ Люлі-люлі! Люлі-люлі!\\ \\ І кляночкі, і асіны,\\ І сасонкі, і яліны,\\ І рабіна, і дубок –\\ Зашумеў увесь лясок.\\ \\ Ах, лясочак ты мой,\\ Птушанятам дай спакой!\\ Люлі-люлі! Люлі-люлі!\\ Невялікія заснулі. ===== Падобныя старонкі ===== * [[творы/станіслаў-шушкевіч/станіслаў-шушкевіч-верабейка]] * [[творы/станіслаў-шушкевіч/станіслаў-шушкевіч-камарык]] * [[творы/станіслаў-шушкевіч/станіслаў-шушкевіч-знатныя-лісічкі]] * [[творы/станіслаў-шушкевіч/станіслаў-шушкевіч-па-лісточку-поўзаў-см]] * [[творы/станіслаў-шушкевіч/станіслаў-шушкевіч-свавольнікі]]