~~META: title = Станіслаў Шушкевіч — Кузня &keywords = малаточак &abstract = Верш "Кузня" Станіслава Шушкевіча &iftrue = nan ~~ ====== Станіслаў Шушкевіч — Кузня ====== Звон ад кузні на ўсю даль –\\ тут каваль гартуе сталь.\\ Вылятаюць з горна іскры,\\ мех кавальскі дыша быстра.\\ \\ Ці-ку, ці-ку! Ці-ку-так! –\\ малаточак б’е у такт.\\ Каля майстра неадлучна\\ завіхаецца падручны.\\ \\ Дзінь-бух-ах! Дзінь-бух-ах! –\\ ходзіць молат у руках.\\ Малаточак па кавадле\\ звоніць дружна і заядла.\\ ===== Падобныя старонкі ===== * [[творы/станіслаў-шушкевіч/станіслаў-шушкевіч-знатныя-лісічкі]] * [[творы/станіслаў-шушкевіч/станіслаў-шушкевіч-верабейка]] * [[творы/станіслаў-шушкевіч/станіслаў-шушкевіч-па-лісточку-поўзаў-см]] * [[творы/станіслаў-шушкевіч/станіслаў-шушкевіч-камарык]] * [[творы/станіслаў-шушкевіч/станіслаў-шушкевіч-свавольнікі]]