Інструменты карыстальніка

Інструменты сайта


творы:станіслаў-шушкевіч:станіслаў-шушкевіч-красавік

Гэта старая версія дакумента!


Станіслаў Шушкевіч — Красавік

Полем, лесам, пералескамі,
Па зямлі, вясной абуджанай,
Красавік ідзе з пралескамі
Па праталінах і лужынах.

Раўчукі гудуць напорыста,
Распусцілі вербы голейка,
На галінцы ціхім посвістам
Шпак вітае рана сонейка.

За дарогай, за прысадамі
Млын грукоча гулам-гоманам,
Там жаўрук дадолу падае
У быльнёг сухі, паломаны.

Дзе сасна расце высокая
Па-над рэчкай гаманліваю,
Бусел радуе нас клёкатам,
Прыляцеўшы з далеч-выраю.

I дарогамі і трактамі,
Наўздагонкі нібы гоняцца,
Плуг бяжыць за гонкім трактарам,
Ажно поле гулам поўніцца.

Полем, лесам, пералескамі,
Па зямлі, вясной абуджанай,
Красавік ідзе з пралескамі
Па праталінах і лужынах.

Падобныя старонкі

  • станіслаў-шушкевіч/станіслаў-шушкевіч-свавольнікі
  • станіслаў-шушкевіч/станіслаў-шушкевіч-камарык
  • станіслаў-шушкевіч/станіслаў-шушкевіч-па-лісточку-поўзаў-см
  • станіслаў-шушкевіч/станіслаў-шушкевіч-верабейка
  • станіслаў-шушкевіч/станіслаў-шушкевіч-знатныя-лісічкі
творы/станіслаў-шушкевіч/станіслаў-шушкевіч-красавік.1755861098.txt.gz · Апошнія змены: 2025/08/22 11:11 — 127.0.0.1

Donate Powered by PHP Valid HTML5 Valid CSS Driven by DokuWiki