~~META: title = Станіслаў Шушкевіч — Красавік &keywords = ідзе, пралескамі, праталінах, полем, красавік, лужынах, лесам, абуджанай, пералескамі, зямлі, вясной &abstract = Чытаць верш Станіслава Шушкевіча "Красавік" &iftrue = nan ~~ ====== Станіслаў Шушкевіч — Красавік ====== Полем, лесам, пералескамі,\\ Па зямлі, вясной абуджанай,\\ Красавік ідзе з пралескамі\\ Па праталінах і лужынах.\\ \\ Раўчукі гудуць напорыста,\\ Распусцілі вербы голейка,\\ На галінцы ціхім посвістам\\ Шпак вітае рана сонейка.\\ \\ За дарогай, за прысадамі\\ Млын грукоча гулам-гоманам,\\ Там жаўрук дадолу падае\\ У быльнёг сухі, паломаны.\\ \\ Дзе сасна расце высокая\\ Па-над рэчкай гаманліваю,\\ Бусел радуе нас клёкатам,\\ Прыляцеўшы з далеч-выраю.\\ \\ I дарогамі і трактамі,\\ Наўздагонкі нібы гоняцца,\\ Плуг бяжыць за гонкім трактарам,\\ Ажно поле гулам поўніцца.\\ \\ Полем, лесам, пералескамі,\\ Па зямлі, вясной абуджанай,\\ Красавік ідзе з пралескамі\\ Па праталінах і лужынах. ===== Падобныя старонкі ===== * [[творы/станіслаў-шушкевіч/станіслаў-шушкевіч-свавольнікі]] * [[творы/станіслаў-шушкевіч/станіслаў-шушкевіч-камарык]] * [[творы/станіслаў-шушкевіч/станіслаў-шушкевіч-па-лісточку-поўзаў-см]] * [[творы/станіслаў-шушкевіч/станіслаў-шушкевіч-верабейка]] * [[творы/станіслаў-шушкевіч/станіслаў-шушкевіч-знатныя-лісічкі]]