~~META: title = Станіслаў Шушкевіч — Колькі кіпцікаў у кошкі &keywords = Мурка, кіпцік, пяць &abstract = Чытаць верш Станіслава Шушкевіча "Колькі кіпцікаў у кошкі" &iftrue = nan ~~ ====== Станіслаў Шушкевіч — Колькі кіпцікаў у кошкі ====== Я хацела падлічыць,\\ Колькі кіпцікаў у кошкі.\\ Мурка рвецца і мурчыць,\\ Пад сябе хавае ножкі. Раз, два, тры, чатыры, пяць\\ Пяты кіпцік не відаць. \\ Нельга Мурку утрымаць,\\ Я кладу яе на спінку.\\ Пяты кіпцік не відаць...\\ Круціць лапкай безупынку. Раптам чую моцны боль,\\ Нібы ў рану сыплюць соль. \\ Я бягу пад умывальнік\\ Мыць руку і кроў суняць,\\ Мама выбегла са спальні,\\ Пачынае дакараць. Пяць драпіначак відаць...\\ Раз, два, тры, чатыры, пяць \\ 1957 ===== Падобныя старонкі ===== * [[творы/станіслаў-шушкевіч/станіслаў-шушкевіч-верабейка]] * [[творы/станіслаў-шушкевіч/станіслаў-шушкевіч-свавольнікі]] * [[творы/станіслаў-шушкевіч/станіслаў-шушкевіч-па-лісточку-поўзаў-см]] * [[творы/станіслаў-шушкевіч/станіслаў-шушкевіч-камарык]] * [[творы/станіслаў-шушкевіч/станіслаў-шушкевіч-знатныя-лісічкі]]