~~META: title = Станіслаў Шушкевіч — Козачка-свавольніца &keywords = козачка &abstract = Верш Станіслава Шушкевіча "Козачка-свавольніца" &iftrue = nan ~~ ====== Станіслаў Шушкевіч — Козачка-свавольніца ====== За дзяўчынкай гоніцца\\ Козачка-свавольніца.\\ Рожкамі кальнула,\\ Хвосцікам махнула.\\ Гайсанула цераз плот\\ У зялёны агарод.\\ Пэўна, ёй да густу\\ Морква і капуста?\\ Агароднік пужкай\\ Выгнаў валацужку.\\ Пыл з-пад ножак курыцца,\\ Як пабегла вуліцай.\\ Нібы зайчык, скача,\\ Гоніць гусак, качак.\\ – Ах ты, непаслушніца! –\\ Кажа цётка-птушніца.\\ Вось табе і «мэ-ка-ка» –\\ Пухне ў козачкі шчака. ===== Падобныя старонкі ===== * [[творы/станіслаў-шушкевіч/станіслаў-шушкевіч-свавольнікі]] * [[творы/станіслаў-шушкевіч/станіслаў-шушкевіч-знатныя-лісічкі]] * [[творы/станіслаў-шушкевіч/станіслаў-шушкевіч-па-лісточку-поўзаў-см]] * [[творы/станіслаў-шушкевіч/станіслаў-шушкевіч-верабейка]] * [[творы/станіслаў-шушкевіч/станіслаў-шушкевіч-камарык]]