~~META: title = Станіслаў Шушкевіч — Качанё &keywords = качанё &abstract = Чытаць верш Станіслава Шушкевіча "Качанё" &iftrue = nan ~~ ====== Станіслаў Шушкевіч — Качанё ====== Плавала па лужыне\\ Качанё нядужае,\\ Лапкамі дзівоснымі\\ Шастала, як вёсламі.\\ А пасля нырнула,\\ Нібы патанула,\\ Курку напалохала,\\ Тая ў крык, завохкала:\\ – Ой, малое, кволае,\\ Ты ж амаль што голае.\\ Там як лёд вадзіца,\\ Можна прастудзіцца.\\ Качанё смяецца:\\ – Гэта ж так здаецца.\\ Не глядзі ты з горыччу,\\ Мне тут нават горача.\\ \\ 1957 ===== Падобныя старонкі ===== * [[творы/станіслаў-шушкевіч/станіслаў-шушкевіч-камарык]] * [[творы/станіслаў-шушкевіч/станіслаў-шушкевіч-верабейка]] * [[творы/станіслаў-шушкевіч/станіслаў-шушкевіч-па-лісточку-поўзаў-см]] * [[творы/станіслаў-шушкевіч/станіслаў-шушкевіч-свавольнікі]] * [[творы/станіслаў-шушкевіч/станіслаў-шушкевіч-знатныя-лісічкі]]