творы:станіслаў-шушкевіч:станіслаў-шушкевіч-камарык
Гэта старая версія дакумента!
Станіслаў Шушкевіч — Камарык
Камарыку ладачкі,
Ён зваліўся з кладачкі.
Давялося балазе
Стракатлівай страказе
Камарыка ратаваць,
З быстрай рэчкі даставаць.
Каб не мелкая вада,
З камаром была б бяда.
Сеў камарык на траве,
Як заплача, зараве:
– Ой, замокла кашуля,
Будзе лаяць бабуля,
Мой касцюмчык, як сажа,
Што матуля мне скажа?
Ладкі, ладкі, ладачкі,
Больш не падай з кладачкі.
Нашто плакаць і енчыць?..
Кладка мела парэнчы,
Не трымаўся, сваволіў…
Годзе плакаць, даволі!
1957
Падобныя старонкі
- станіслаў-шушкевіч/станіслаў-шушкевіч-знатныя-лісічкі
- станіслаў-шушкевіч/станіслаў-шушкевіч-верабейка
- станіслаў-шушкевіч/станіслаў-шушкевіч-па-лісточку-поўзаў-см
- станіслаў-шушкевіч/станіслаў-шушкевіч-свавольнікі
- станіслаў-шушкевіч/станіслаў-шушкевіч-ягня
творы/станіслаў-шушкевіч/станіслаў-шушкевіч-камарык.1755861098.txt.gz · Апошнія змены: 2025/08/22 11:11 — 127.0.0.1