~~META: title = Станіслаў Шушкевіч — Камарык &keywords = камарык &abstract = Чытаць верш Станіслава Шушкевіча "Камарык" &iftrue = nan ~~ ====== Станіслаў Шушкевіч — Камарык ====== Камарыку ладачкі,\\ Ён зваліўся з кладачкі.\\ Давялося балазе\\ Стракатлівай страказе\\ Камарыка ратаваць,\\ З быстрай рэчкі даставаць.\\ Каб не мелкая вада,\\ З камаром была б бяда.\\ Сеў камарык на траве,\\ Як заплача, зараве:\\ – Ой, замокла кашуля,\\ Будзе лаяць бабуля,\\ Мой касцюмчык, як сажа,\\ Што матуля мне скажа?\\ Ладкі, ладкі, ладачкі,\\ Больш не падай з кладачкі.\\ Нашто плакаць і енчыць?..\\ Кладка мела парэнчы,\\ Не трымаўся, сваволіў...\\ Годзе плакаць, даволі!\\ \\ 1957 ===== Падобныя старонкі ===== * [[творы/станіслаў-шушкевіч/станіслаў-шушкевіч-знатныя-лісічкі]] * [[творы/станіслаў-шушкевіч/станіслаў-шушкевіч-верабейка]] * [[творы/станіслаў-шушкевіч/станіслаў-шушкевіч-па-лісточку-поўзаў-см]] * [[творы/станіслаў-шушкевіч/станіслаў-шушкевіч-свавольнікі]] * [[творы/станіслаў-шушкевіч/станіслаў-шушкевіч-ягня]]