~~META: title = Станіслаў Шушкевіч — Знатныя лісічкі &keywords = лісічкі &abstract = Чытаць верш "Знатныя лісічкі" Станіслава Шушкевіча &iftrue = nan ~~ ====== Станіслаў Шушкевіч — Знатныя лісічкі ====== Важны грыб баравік\\ Кпіць з маленькіх прывык:\\ – Танканогія лісічкі,\\ У вас танныя спаднічкі,\\ Як на смех капелюшы!\\ Вы крывулькі-малышы!\\ Хто нагнаў на вас спалох?!\\ Вы чаму залезлі ў мох?!\\ Паднялі лісічкі рыльцы:\\ – Мы з лісой аднафамільцы...\\ Хоць ты, брацік, ганарлівы,\\ А зірнеш – увесь чарвівы,\\ Нас баіцца злы чарвяк,\\ Не кранае аніяк.\\ Ты закрый, крыклівец, рот,\\ Між грыбоў мы знатны род.\\ У нас тоненькія ножкі,\\ У нас жоўтыя панчошкі,\\ У нас жоўтыя спаднічкі,\\ Мы вясёлыя сястрычкі.\\ \\ 1957 ===== Падобныя старонкі ===== * [[творы/станіслаў-шушкевіч/станіслаў-шушкевіч-свавольнікі]] * [[творы/станіслаў-шушкевіч/станіслаў-шушкевіч-ягня]] * [[творы/станіслаў-шушкевіч/станіслаў-шушкевіч-па-лісточку-поўзаў-см]] * [[творы/станіслаў-шушкевіч/станіслаў-шушкевіч-камарык]] * [[творы/станіслаў-шушкевіч/станіслаў-шушкевіч-верабейка]]