~~META: title = Станіслаў Шушкевіч — Звярыны стадыён &keywords = роўныя, другі, сіле, мядзведзь, ваўкі, брава, стадыён &abstract = Чытаць верш Станіслава Шушкевіча "Звярыны стадыён" &iftrue = nan ~~ ====== Станіслаў Шушкевіч — Звярыны стадыён ====== На стадыён каля ракі\\ Вясёлым раннем з бору\\ Прыбеглі вёрткія ваўкі –\\ Адважныя баксёры.\\ \\ Прыджгалі з пушчы тры зубры,\\ І лось наставіў рогі.\\ Трох першых выбралі ў журы,\\ Мядзведзь суддзёй быў строгім.\\ \\ На рынг выходзяць два ваўкі\\ Ў баксёрскіх рукавіцах,\\ Крычаць ад радасці дзікі:\\ – Глядзіце, будуць біцца!\\ \\ Па сіле роўныя дружкі,\\ Вага ў іх адной меры,\\ Адзін зрабіў удар цяжкі,\\ Другі як доўбняй перыць.\\ \\ – Ура, браточкі! Брава! Брава!\\ Бі мацней! Лупі ямчэй! –\\ Воўчая раве арава,\\ Не спускае з іх вачэй.\\ \\ Чуваць удары: бах ды бах!\\ Два роўныя па сіле...\\ Знайшлася моц і ў іх зубах –\\ Па разу укусілі.\\ \\ Суддзя-мядзведзь тут не стрываў.\\ За праўду стаў гарою\\ І так па шыі моцна даў –\\ Зваліліся героі.\\ \\ Пасля хваціў іх за хвасты\\ І за канат шпурляе,\\ Адзін самлеў, абняў кусты,\\ Другі ля пня кульгае.\\ \\ Ля мікрафона стаў мядзведзь:\\ – Расходзьцеся дадому!..\\ А вось такіх баксёраў мець\\ Не раю я нікому.\\ \\ Усё спынілася уміг.\\ Было нямала смеху,\\ І стадыён замёр, заціх\\ Для многіх на пацеху. ===== Падобныя старонкі ===== * [[творы/станіслаў-шушкевіч/станіслаў-шушкевіч-знатныя-лісічкі]] * [[творы/станіслаў-шушкевіч/станіслаў-шушкевіч-свавольнікі]] * [[творы/станіслаў-шушкевіч/станіслаў-шушкевіч-камарык]] * [[творы/станіслаў-шушкевіч/станіслаў-шушкевіч-па-лісточку-поўзаў-см]] * [[творы/станіслаў-шушкевіч/станіслаў-шушкевіч-верабейка]]