~~META: title = Станіслаў Шушкевіч — Зайчык &keywords = шушкевіч, станіслаў, &rarr, станіслаў шушкевіч, &rarr станіслаў, шушкевіч &rarr, &rarr станіслаў шушкевіч &abstract = Верш Станіслава Шушкевіча "Зайчык" &iftrue = nan ~~ ====== Станіслаў Шушкевіч — Зайчык ====== Зайчык вушы прастудзіў,\\ Закладае вату.\\ Каля лесу заблудзіў,\\ Ледзь прыплёўся ў хату.\\ \\ Рукавічкі пагубляў\\ І прыбег без шапкі,\\ Снежкі часта ён шпурляў,\\ Адубелі лапкі.\\ \\ Ён казаў, што лёд крышыў,\\ Прамачыў валёнкі,\\ Клаў у роцік ледзяшы,\\ Піў ваду з палонкі. ===== Падобныя старонкі ===== * [[творы/станіслаў-шушкевіч/станіслаў-шушкевіч-камарык]] * [[творы/станіслаў-шушкевіч/станіслаў-шушкевіч-па-лісточку-поўзаў-см]] * [[творы/станіслаў-шушкевіч/станіслаў-шушкевіч-знатныя-лісічкі]] * [[творы/станіслаў-шушкевіч/станіслаў-шушкевіч-свавольнікі]] * [[творы/станіслаў-шушкевіч/станіслаў-шушкевіч-верабейка]]