~~META: title = Станіслаў Шушкевіч — Зазімак &keywords = зазімак, двары &abstract = Чытаць верш Станіслава Шушкевіча "Зазімак" &iftrue = nan ~~ ====== Станіслаў Шушкевіч — Зазімак ====== Ізноў зазімак на двары,\\ Лядком пакрыта лужына.\\ Б’е дзяцел дзюбай па кары\\ І паглядае спуджана.\\ \\ Ён рад, што дождж не лье цяпер,\\ Што белая ваколіца,\\ Наставіў чубік, як каўнер,\\ Працуе і не томіцца.\\ \\ Дзятве не ўседзець у двары,\\ Бо вабіць сцежка слізкая,\\ I гоняць саначкі з гары,\\ Аж іскры з грудаў бліскаюць.\\ \\ Прыйшоў зазімак. Ціха лёг,\\ Нязваны і няпрошаны.\\ Над ярам хіліцца быльнёг,\\ Як пухам запарошаны. ===== Падобныя старонкі ===== * [[творы/станіслаў-шушкевіч/станіслаў-шушкевіч-свавольнікі]] * [[творы/станіслаў-шушкевіч/станіслаў-шушкевіч-знатныя-лісічкі]] * [[творы/станіслаў-шушкевіч/станіслаў-шушкевіч-па-лісточку-поўзаў-см]] * [[творы/станіслаў-шушкевіч/станіслаў-шушкевіч-верабейка]] * [[творы/станіслаў-шушкевіч/станіслаў-шушкевіч-камарык]]