~~META: title = Станіслаў Шушкевіч — Журавы &keywords = журавы &abstract = Чытаць верш "Журавы" Станіслава Шушкевіча &iftrue = nan ~~ ====== Станіслаў Шушкевіч — Журавы ====== Як пачулі журавы\\ Шум асенні баравы,\\ Паляцелі на імшары,\\ Пазбіраліся па пары,\\ Сталі дружна ў карагод,\\ Цешаць танцамі народ.\\ – Гэй, цыбатыя танцоры,\\ Вам ляцець у вырай скора!\\ Не таміце лёгкіх ног,\\ Не тапчыце мох, быльнёг.\\ Не тапчыце, журавы,\\ На балоце журавін.\\ \\ 1959 ===== Падобныя старонкі ===== * [[творы/станіслаў-шушкевіч/станіслаў-шушкевіч-верабейка]] * [[творы/станіслаў-шушкевіч/станіслаў-шушкевіч-камарык]] * [[творы/станіслаў-шушкевіч/станіслаў-шушкевіч-па-лісточку-поўзаў-см]] * [[творы/станіслаў-шушкевіч/станіслаў-шушкевіч-свавольнікі]] * [[творы/станіслаў-шушкевіч/станіслаў-шушкевіч-знатныя-лісічкі]]