~~META: title = Станіслаў Шушкевіч — Дудар &keywords = дудар &abstract = Чытаць верш "Дудар" Станіслава Шушкевіча &iftrue = nan ~~ ====== Станіслаў Шушкевіч — Дудар ====== Хлопчык сцежкаю ідзе\\ Ды іграе на дудзе.\\ Дзесяць дзірачак у ёй,\\ А у кожнай голас свой.\\ Плыве музыка да хмар,\\ Грае хораша дудар.\\ Аж хістаецца чарот,\\ Проста просіцца ў паход.\\ Каля рэчкі асака\\ Прыпусцілася скакаць.\\ Салаўіны гай прыціх,\\ Слухаў музыку ў той міг,\\ Дударыку, заіграй,\\ Хай пачуе ўвесь наш край!\\ \\ 1957 ===== Падобныя старонкі ===== * [[творы/станіслаў-шушкевіч/станіслаў-шушкевіч-знатныя-лісічкі]] * [[творы/станіслаў-шушкевіч/станіслаў-шушкевіч-камарык]] * [[творы/станіслаў-шушкевіч/станіслаў-шушкевіч-верабейка]] * [[творы/станіслаў-шушкевіч/станіслаў-шушкевіч-свавольнікі]] * [[творы/станіслаў-шушкевіч/станіслаў-шушкевіч-па-лісточку-поўзаў-см]]