~~META: title = Станіслаў Шушкевіч — Дзеці і зіма &keywords = багун, папараць &abstract = Чытаць верш Станіслава Шушкевіча "Дзеці і зіма" &iftrue = nan ~~ ====== Станіслаў Шушкевіч — Дзеці і зіма ====== Да цябе прыбеглі гуртам мы,\\ У цябе пытаемся, у зімы:\\ – Ты куды падзела кветкі і мурог,\\ Ты куды схавала дзеразу і мох?\\ Ты чаму заснежыла поле і лясы,\\ Дзе багун і папараць, верасы?\\ – Ах, мае вы смешныя! Так, як вы,\\ Не кранала кветак я і травы,\\ Не зрывала папараць і багун:\\ Я усё ад холаду берагу.\\ Кветкам і травіцы сняцца сны –\\ Я прыкрыла шчыльна іх да вясны,\\ Ткала коўдру белую я сама...\\ Пэўна, у вас пытанняў больш няма? ===== Падобныя старонкі ===== * [[творы/станіслаў-шушкевіч/станіслаў-шушкевіч-свавольнікі]] * [[творы/станіслаў-шушкевіч/станіслаў-шушкевіч-верабейка]] * [[творы/станіслаў-шушкевіч/станіслаў-шушкевіч-па-лісточку-поўзаў-см]] * [[творы/станіслаў-шушкевіч/станіслаў-шушкевіч-знатныя-лісічкі]] * [[творы/станіслаў-шушкевіч/станіслаў-шушкевіч-камарык]]