~~META: title = Станіслаў Шушкевіч — Гыля, гыля, гусачкі... &keywords = гыля, пяць, лапак, холад, голыя, мерзнуць, дзесяць, крылаў, гусі &abstract = Верш Станіслава Шушкевіча "Гыля, гыля, гусачкі..." &iftrue = nan ~~ ====== Станіслаў Шушкевіч — Гыля, гыля, гусачкі... ====== Пранізае холад навылёт.\\ Гусі апусціліся на раку, на лёд.\\ Мерзнуць лапы голыя: – Га-га-га!..\\ Тупаюць, варушацца як мага.\\ \\ – Гыля, гыля, гусачкі, у свой кут,\\ Лапы памарозіце, холад тут!\\ \\ Гусі супыніліся і стаяць.\\ Колькі іх! Палічым... Ажно пяць!\\ Дзесяць у іх крылаў. Гэта так.\\ Пяць чамусьці лапак. Мала як!..\\ Дзе, куды схаваліся? Толькі пяць.\\ Трэба яшчэ гэтулькі. Дзе ж узяць?\\ Гыля, белапёрыя, у свой кут!\\ Мерзнуць лапы голыя на марозе тут!\\ \\ Хтось у рукі пляснуў з усіх сіл.\\ Дзесяць цяпер лапак, як і крыл.\\ \\ 1958 ===== Падобныя старонкі ===== * [[творы/станіслаў-шушкевіч/станіслаў-шушкевіч-па-лісточку-поўзаў-см]] * [[творы/станіслаў-шушкевіч/станіслаў-шушкевіч-верабейка]] * [[творы/станіслаў-шушкевіч/станіслаў-шушкевіч-камарык]] * [[творы/станіслаў-шушкевіч/станіслаў-шушкевіч-знатныя-лісічкі]] * [[творы/станіслаў-шушкевіч/станіслаў-шушкевіч-свавольнікі]]