~~META: title = Станіслаў Шушкевіч — Гусанькі &keywords = цяпло, ўцякло, гусанькі, гусанькам &abstract = Чытаць верш Станіслава Шушкевіча "Гусанькі" &iftrue = nan ~~ ====== Станіслаў Шушкевіч — Гусанькі ====== Паляцелі гусанькі па цяпло, Туды, куды лецейка ўцякло. Як ляцелі нізенька над зямлёй, Жаласліва крыкнулі ўсёй сям’ёй. Рэкі і імшарышчы, сенажаць Шкода шэрым гусанькам пакідаць. Ды нядоўга ўдалечы ім бываць, Ды нядоўга гусанькам гараваць. Зноў пачуем зводдалі шумны крык, Калі прыйдзе радасны красавік. Прынясуць нам з выраю зноў цяпло, Што ў пару асеннюю ўцякло. ===== Падобныя старонкі ===== * [[творы/станіслаў-шушкевіч/станіслаў-шушкевіч-камарык]] * [[творы/станіслаў-шушкевіч/станіслаў-шушкевіч-свавольнікі]] * [[творы/станіслаў-шушкевіч/станіслаў-шушкевіч-верабейка]] * [[творы/станіслаў-шушкевіч/станіслаў-шушкевіч-знатныя-лісічкі]] * [[творы/станіслаў-шушкевіч/станіслаў-шушкевіч-па-лісточку-поўзаў-см]]