~~META: title = Станіслаў Шушкевіч — Гарбуз &keywords = гарбуз &abstract = Чытаць верш "Гарбуз" Станіслава Шушкевіча &iftrue = nan ~~ ====== Станіслаў Шушкевіч — Гарбуз ====== – Я расту, расту, расту,\\ Расцягнуўся на вярсту, –\\ Так сказаў гарбуз-таўстун.\\ \\ Усміхнулася фасоля:\\ – Лепш не лезь, гарбуз, на поле.\\ Бо жывоцік свой праколеш.\\ \\ Бачыш, востры частакол,\\ А за ім глыбокі дол?..\\ Ой, як страшна там наўкол!\\ \\ Не паслухаўся пузаты,\\ Праз цыбулю і салату\\ Ён палез уверх заўзята,\\ \\ Ды зваліўся ў баразну,\\ Крышку высунуў спіну\\ I ў цішы, цяпле заснуў.\\ \\ Хоць і спаў, ды рос і рос,\\ Ён усіх тут перарос,\\ Не падняць яго на воз.\\ \\ 1970 ===== Падобныя старонкі ===== * [[творы/станіслаў-шушкевіч/станіслаў-шушкевіч-знатныя-лісічкі]] * [[творы/станіслаў-шушкевіч/станіслаў-шушкевіч-камарык]] * [[творы/станіслаў-шушкевіч/станіслаў-шушкевіч-верабейка]] * [[творы/станіслаў-шушкевіч/станіслаў-шушкевіч-свавольнікі]] * [[творы/станіслаў-шушкевіч/станіслаў-шушкевіч-па-лісточку-поўзаў-см]]