Інструменты карыстальніка

Інструменты сайта


творы:станіслаў-шушкевіч:станіслаў-шушкевіч-ганчары

Гэта старая версія дакумента!


Станіслаў Шушкевіч — Ганчары

Мы былі на глінішчы,
Бралі гліну ў прыгаршчы.
Шмат на ганак нанасілі,
Там мяшалі і мясілі.
Наляпілі гладышоў,
Місак, сподкаў, спарышоў.
Хіба ж мы не ганчары,
Ды не працавітыя?
Усе ж лаўкі на двары
Посудам укрытыя.

Падобныя старонкі

  • станіслаў-шушкевіч/станіслаў-шушкевіч-верабейка
  • станіслаў-шушкевіч/станіслаў-шушкевіч-свавольнікі
  • станіслаў-шушкевіч/станіслаў-шушкевіч-камарык
  • станіслаў-шушкевіч/станіслаў-шушкевіч-па-лісточку-поўзаў-см
  • станіслаў-шушкевіч/станіслаў-шушкевіч-знатныя-лісічкі
творы/станіслаў-шушкевіч/станіслаў-шушкевіч-ганчары.1755861098.txt.gz · Апошнія змены: 2025/08/22 11:11 — 127.0.0.1

Donate Powered by PHP Valid HTML5 Valid CSS Driven by DokuWiki