~~META: title = Станіслаў Шушкевіч — Верабейка &keywords = верабейка &abstract = Чытаць верш "Верабейка" Станіслава Шушкевіча &iftrue = nan ~~ ====== Станіслаў Шушкевіч — Верабейка ====== Верабейка ўвесь дрыжыць:\\ – Як тут жыць? Як пражыць?\\ Набліжаецца зіма,\\ Цёплай вопраткі няма.\\ Цык-цырык! Цык-цырык!\\ Я ад холаду адвык.\\ I азяб я, і прамок,\\ Слаба грэе мой пушок.\\ Вецер. Холад. Дождж імжыць...\\ Як тут жыць? Як пражыць?\\ Цык-цырык! Цык-цырык!\\ Я ад холаду адвык. \\ 1957 ===== Падобныя старонкі ===== * [[творы/станіслаў-шушкевіч/станіслаў-шушкевіч-свавольнікі]] * [[творы/станіслаў-шушкевіч/станіслаў-шушкевіч-знатныя-лісічкі]] * [[творы/станіслаў-шушкевіч/станіслаў-шушкевіч-ягня]] * [[творы/станіслаў-шушкевіч/станіслаў-шушкевіч-па-лісточку-поўзаў-см]] * [[творы/станіслаў-шушкевіч/станіслаў-шушкевіч-камарык]]