творы:станіслаў-шушкевіч:станіслаў-шушкевіч-белыя-панчошкі
Гэта старая версія дакумента!
Станіслаў Шушкевіч — Белыя панчошкі
У маленькай кошкі
Белыя панчошкі,
Беласнежны фартушок,
Белы банцік аж да шчок.
Вельмі шкода, вельмі шкода,
Што ў яе такая мода,
Бо зімой і летам
У адно адзета.
Кожны, пэўна, згодзіцца,
Часта мыць прыходзіцца.
1960
Падобныя старонкі
- станіслаў-шушкевіч/станіслаў-шушкевіч-камарык
- станіслаў-шушкевіч/станіслаў-шушкевіч-знатныя-лісічкі
- станіслаў-шушкевіч/станіслаў-шушкевіч-па-лісточку-поўзаў-см
- станіслаў-шушкевіч/станіслаў-шушкевіч-верабейка
- станіслаў-шушкевіч/станіслаў-шушкевіч-свавольнікі
творы/станіслаў-шушкевіч/станіслаў-шушкевіч-белыя-панчошкі.1755861098.txt.gz · Апошнія змены: 2025/08/22 11:11 — 127.0.0.1