~~META: title = Станіслаў Шушкевіч — Белыя панчошкі &keywords = кошкі, белы &abstract = Чытаць верш "Белыя панчошкі" Станіслава Шушкевіча &iftrue = nan ~~ ====== Станіслаў Шушкевіч — Белыя панчошкі ====== У маленькай кошкі\\ Белыя панчошкі,\\ Беласнежны фартушок,\\ Белы банцік аж да шчок.\\ Вельмі шкода, вельмі шкода,\\ Што ў яе такая мода,\\ Бо зімой і летам\\ У адно адзета.\\ Кожны, пэўна, згодзіцца,\\ Часта мыць прыходзіцца. \\ 1960 ===== Падобныя старонкі ===== * [[творы/станіслаў-шушкевіч/станіслаў-шушкевіч-камарык]] * [[творы/станіслаў-шушкевіч/станіслаў-шушкевіч-знатныя-лісічкі]] * [[творы/станіслаў-шушкевіч/станіслаў-шушкевіч-па-лісточку-поўзаў-см]] * [[творы/станіслаў-шушкевіч/станіслаў-шушкевіч-верабейка]] * [[творы/станіслаў-шушкевіч/станіслаў-шушкевіч-свавольнікі]]