~~META: title = Станіслаў Шушкевіч — Барадаты камар &keywords = камар, муха &abstract = Чытаць верш Станіслава Шушкевіча "Барадаты камар" &iftrue = nan ~~ ====== Станіслаў Шушкевіч — Барадаты камар ====== Голіць муха камара\\ Брытваю тупою,\\ Дзе ж уседзець камару –\\ Круціць галавою:\\ – Не пайду я да цябе\\ Больш сюды галіцца,\\ Ты не голіш бараду,\\ А ірвеш, сястрыца.\\ \\ Ходзіць з той пары камар\\ Дзедам барадатым,\\ Нездаволена бубніць\\ Каля кожнай хаты.\\ \\ 1957 ===== Падобныя старонкі ===== * [[творы/станіслаў-шушкевіч/станіслаў-шушкевіч-знатныя-лісічкі]] * [[творы/станіслаў-шушкевіч/станіслаў-шушкевіч-верабейка]] * [[творы/станіслаў-шушкевіч/станіслаў-шушкевіч-камарык]] * [[творы/станіслаў-шушкевіч/станіслаў-шушкевіч-па-лісточку-поўзаў-см]] * [[творы/станіслаў-шушкевіч/станіслаў-шушкевіч-свавольнікі]]