творы:станіслаў-шушкевіч:станіслаў-шушкевіч-бабровы-млын
Гэта старая версія дакумента!
Станіслаў Шушкевіч — Бабровы млын
У затоцы жыў бабёр,
Жыта ён у жорнах цёр.
У бабровы млын на рэчку
Вёз хамяк пшаніцу, грэчку,
Вёз ён логам ды заграз
Каля грэбелькі якраз.
Выйшаў з млына, з-пад гары
Кум-бабёр, млынар стары,
I смяецца, што хамяк
Воз не зрушыць аніяк.
I смяецца, што не змог
Ён аб’ехаць мокры лог.
Млын грукоча: так-так-так…
Дзе ж падзеўся наш хамяк?
Па гразі хамяк туп-туп,
Без мукі ён і без круп.
1957
Падобныя старонкі
- станіслаў-шушкевіч/станіслаў-шушкевіч-верабейка
- станіслаў-шушкевіч/станіслаў-шушкевіч-камарык
- станіслаў-шушкевіч/станіслаў-шушкевіч-свавольнікі
- станіслаў-шушкевіч/станіслаў-шушкевіч-па-лісточку-поўзаў-см
- станіслаў-шушкевіч/станіслаў-шушкевіч-знатныя-лісічкі
творы/станіслаў-шушкевіч/станіслаў-шушкевіч-бабровы-млын.1755861098.txt.gz · Апошнія змены: 2025/08/22 11:11 — 127.0.0.1