~~META: title = Станіслаў Шушкевіч — Бабровы млын &keywords = бабёр, хамяк, млын &abstract = Чытаць верш Станіслава Шушкевіча "Бабровы млын" &iftrue = nan ~~ ====== Станіслаў Шушкевіч — Бабровы млын ====== У затоцы жыў бабёр,\\ Жыта ён у жорнах цёр.\\ У бабровы млын на рэчку\\ Вёз хамяк пшаніцу, грэчку,\\ Вёз ён логам ды заграз\\ Каля грэбелькі якраз.\\ Выйшаў з млына, з-пад гары\\ Кум-бабёр, млынар стары,\\ I смяецца, што хамяк\\ Воз не зрушыць аніяк.\\ I смяецца, што не змог\\ Ён аб’ехаць мокры лог.\\ Млын грукоча: так-так-так...\\ Дзе ж падзеўся наш хамяк?\\ Па гразі хамяк туп-туп,\\ Без мукі ён і без круп.\\ \\ 1957 ===== Падобныя старонкі ===== * [[творы/станіслаў-шушкевіч/станіслаў-шушкевіч-верабейка]] * [[творы/станіслаў-шушкевіч/станіслаў-шушкевіч-камарык]] * [[творы/станіслаў-шушкевіч/станіслаў-шушкевіч-свавольнікі]] * [[творы/станіслаў-шушкевіч/станіслаў-шушкевіч-па-лісточку-поўзаў-см]] * [[творы/станіслаў-шушкевіч/станіслаў-шушкевіч-знатныя-лісічкі]]