~~META: title = Станіслаў Шушкевіч — Агарод &keywords = бабка, поле, боб, унук &abstract = Верш Станіслава Шушкевіча "Агарод" &iftrue = nan ~~ ====== Станіслаў Шушкевіч — Агарод ====== Выцірала бабка пот,\\ Даглядала агарод:\\ І фасольку-спавітушку,\\ І пятрушку, і чарнушку,\\ Рэпу, рэдзьку, буракі.\\ Мак, салату, агуркі,\\ І капусту, і укроп,\\ Часначок, цыбулю, боб,\\ Гарбузы і памідоры.\\ У сторой работы – горы!\\ Працаваць адной – дакука,\\ Кліча бабка ўнучку, унука –\\ І палоць, і паліваць,\\ Прарываць і аграбаць.\\ Замест працы ўнучка ручкай\\ Цап за рэпку, цап за бручку...\\ Пастаяў, як цецярук,\\ У баку ад бабкі ўнук,\\ Сеў на градку – не відзён,\\ Боб і мак латошыць ён\\ Бабка поле, аграбае,\\ Ўнук у поле паглядае...\\ – І памочнікі ж унукі! –\\ Пацірае бабка рукі. ===== Падобныя старонкі ===== * [[творы/станіслаў-шушкевіч/станіслаў-шушкевіч-свавольнікі]] * [[творы/станіслаў-шушкевіч/станіслаў-шушкевіч-па-лісточку-поўзаў-см]] * [[творы/станіслаў-шушкевіч/станіслаў-шушкевіч-верабейка]] * [[творы/станіслаў-шушкевіч/станіслаў-шушкевіч-камарык]] * [[творы/станіслаў-шушкевіч/станіслаў-шушкевіч-знатныя-лісічкі]]