~~META: title = Рыгор Ігнаценка — Чырвоныя гронкі рабіны &keywords = ягады, лёня, рабіну, рабіны, снегіры, настаўніца, школы, хлопчыкі, ганна, дзяўбуць, паўлаўна, сцёпам, схавалі, вучні &abstract = Чытаць апавяданне Рыгора Ігнаценкі "Чырвоныя гронкі рабіны" &iftrue = nan ~~ ====== Рыгор Ігнаценка — Чырвоныя гронкі рабіны ====== На бярозе каля школы вісіць кармушка. Разам з настаўніцай вучні назіраюць, як жаўтагрудыя сініцы з вераб’ямі дзяўбуць хлебныя крошкі.\\ – Ганна Паўлаўна, – пытае Лёня, – чаму снегіроў няма?\\ Настаўніца адказала:\\ – Яны хлеба не ядуць. Снегіры любяць ягады: бузіну, рабіну, крушыну.\\ Рабіну! Тут толькі Лёня ўспомніў пра ягады, якія яны схавалі са Сцёпам.\\ Пагодлівым асеннім ранкам хлопчыкі гулялі па лесе. На светлай прагалінцы нарвалі рабіны. Пакаштавалі, а яна горкая, у рот не ўзяць. Хлопчыкі схавалі ягады пад дрэвам, накрылі зялёным мохам, спадзеючыся забраць зімой, калі яны перамерзнуць.\\ У той жа дзень пасля заняткаў сябрукі на лыжах паехалі ў лес. Яны адшукалі дрэва, пад якім былі схаваны ягады рабіны, і пачалі капаць снег.\\ – Ура! Цэлая! – усклікнуў Лёня і пакаштаваў. Ягады былі смачныя, салодкія. Хлопчыкі забралі іх і памчаліся дахаты. Дома павязалі рабіну ў невялікія пучкі і павесілі на гарышчы. А некалькі чырвоных гронак занеслі на кармушку.\\ Назаўтра Лёня са Сцёпам першыя прыбеглі ў школу. Глядзяць – снегіры на кармушцы. Сядзяць і паважна дзяўбуць ягады рабіны.\\ Падыходзілі вучні і з цікавасцю глядзелі на чырванагрудых гасцей.\\ Са школы выйшла настаўніца.\\ – Ганна Паўлаўна, снегіры! – закрычалі дзеці.\\ – Хочаце іх кожную зіму бачыць? – спытала настаўніца.\\ – Хочам.\\ – Тады давайце вясной шмат сваіх рабінак пасадзім каля школы. ===== Падобныя старонкі ===== * [[творы/рыгор-ігнаценка/рыгор-ігнаценка-дупляначка]] * [[творы/рыгор-ігнаценка/рыгор-ігнаценка-ганарлівая-птушка]] * [[творы/рыгор-ігнаценка/рыгор-ігнаценка-грыбнік]] * [[творы/рыгор-ігнаценка/рыгор-ігнаценка-вясна-ідзе]] * [[творы/рыгор-ігнаценка/рыгор-ігнаценка-ягады-пад-снегам]]